Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Музей Матери

Музей Мацi
Дзяржаўная ўстанова адукацыi «Сярэдняя школа №18 г. Пiнска»
г. Пiнск, пр. Жаўтоўскага, 37
тел. (8-0165) 61-08-12, факс (8-0165) 62-19-44
Дата заснавання: 2008 г
Кіраўнік: Гузарэвіч Алена Аркадзьеўна
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
Дарога жыцця
Этнаграфiчны куток
Быць мацi – дзяржаўная справа
Мнагадзетныя, апякунскiя i прыёмныя сем’i
Моцная сям’я – аснова дзяржавы
Жанчыны i вайна
Мацярынскi боль Чарнобыля
Жаночыя аб’яднаннi
Пiншчына ганарыцца iмi
Арганiзаваны выставы:
цацкi нашага дзяцiнства;
вясельныя сукенкi ХХ стагоддзя
У дзейнасцi музея практыкуюцца розныя формы i метады работы з
выкарыстаннем музейных матэрыялаў у навучальным працэсе. Настаўнiкамi,
членамi савета музея распрацаваны i праводзяцца ỳрокi па гiсторыi Беларусi,
грамадазнаўству, беларускай мове, рускай лiтаратуры. У музеi таксама
праводяцца iнфармацыйныя i класныя гадзiны: «Сям’я: народныя традыцыi
выхавання», «Дзень мацi: гiсторыя свята», “Мацярынскi боль Чарнобыля».
Распрацаваны музейныя заняткi: «Чалавек нарадзiўся», «З мiнулага ў
сучаснасць»; квэст «Тайны музейных прадметаў». Галоўнай формай
дзейнасцi застаецца экскурсiя. Распрацаваны аглядная i тэматычныя
экскурсii. За час iснавання музея яго наведалi больш за дзесяць тысяч
чалавек.
Музей мае вопыт правядзення музейных свят у рамках рэалiзацыi
сацыяльнага праекта «Школа без бар’ераў: роўныя магчымасцi».
У музеi праводзяцца мерапрыемствы гарадскога ўзроўню сумесна з
Пiнскай гарадской арганiзацыяй ГА «Беларускi саюз жанчын».
Да найбольш каштоўных экспанатаў можна аднесцi: заpучальныя пярсцёнкi
1938 г.; каляска дзiцячая 1965 г.

Виртуальная экскурсия _Музей матери_.mp4 (95.2 Мб) по ссылке:  https://cloud.mail.ru/stock/m1WSo3am9i3shPaLk6cEP2WA

Фотоматериалы

  • 17.png
  • 18.png
  • 10.png
  • 11.png
  • 12.png
  • 13.png
  • 14.png
  • 15.png
  • 16.png
  • 1.png
  • 2.png
  • 3.png
  • 4.png
  • 5.png
  • 6.png
  • 7.png
  • Руководитель музея матери.jpg
  • 8.png
  • 9.png
 

Разделы сайта