Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.01.2017

14студзеня ў школе прайшлі зімовыя святкі пад назвай”Зямля бацькоў—мая зямля”

Зямля бацькоў—мая зямля.

14студзеня,перад Новым годам па-старому стылю ў школе №18 прайшлі зімовыя святкі пад назвай”Зямля бацькоў—мая зямля”.Падрыхтавалі іх удзельнікі гурткоў”Фальклорны” і школьнай студыі”Стоп-кадр”.

    На працягу першага паўгоддзя гурткоўцы знаёміліся з простымі формамі народнага і дзіцячага фальклору,з традыцыйнымі святамі і абрадамі,асаблівасцямі правядзення свят і абрадаў,вывучалі і запісвалі народныя легенды,загадкі,прыказкі,прымаўкі,тлумачалі назвы і прыкметы надвор’я ў пэўную пару года.

  Усе атрыманыя веды яны прадэманстравалі ў час свята.Вучні,бацькі,настаўнікі з вялікім задавальненнем знаёміліся з фальклорам,звычаямі і абрадамі беларусаў.Гучалі народныя,калядныя і шчадроўныя песні,дзеці загадвалі загадкі,знаёмілі з фальклорам.Гасцей частавалі чаем з лекавых раслін і салодкімі прысмакамі.У час свята ўсе змаглі пазнаёміцца са старажытным відам рамяства—вышыўкай.Свае работы прадэманстравалі Іна Васільеўна,маці адной з вучаніц,і Надзея Аляксееўна,работнік школы.

    Свята далучыла падрастаючае пакаленне да беларускай мовы,культуры,абрадаў,звычаяў беларусаў.У этнаграфічным кутку”Жывыя рамёствы часоў”удзельнікі свята пазнаёміліся з прадметамі быту,рамёствамі нашых продкаў.

    Народная творчасць жыве,а,значыць, повязь часоў не згубіцца,не страціць сваіх каранёў. 

Фотоматериалы

 

Разделы сайта