Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.05.2017

Газета “Школьны пульс” прыняла ўдзел у конкурсе

У гэтым годзе газета “Школьны пульс” прыняла ўдзел у конкурсе “Спроба пяра”, што праводзіўся ў межах фестывалю “Пунсовыя ветразі”, арганізатарам якога выступіла рэдакцыя часопіса “Народная асвета”.

          У канцы красавіка ў школу патэлефанавалі, з запрашэннем прыехаць на цырымонію ўручэння ўзнагарод пераможцам у конкурсе “Спроба пяра”. На нашы запытанні наконт занятага месца быў адказ: інтрыга захоўваецца.

          І вось 4 мая прадстаўнікі рэдкалегіі выправіліся ў Мінск.

3-6 мая ў Мінску праходзілаХХI Міжнародная выстава"СМІ ў Беларусі". У выставе акрамя беларускіх СМІ прымалі ўдзел СМІ РФ, краін СНГ, Кітая, Венесуэлы, Кубы, і іншых краін.
ХХI Міжнародная выстава"СМІ ў Беларусі" стала месцам абмеркавання становішча і развіцця беларускага поля і планавання на будучыню.

Так супала, што менавіта тамсустракалі ўдзельнікаў конкурсу “Спроба пяра”. Запрошаны на мерапрыемства былі не ўсе, хто даслаў свае газеты і часопісы (а гэта каля 130 удзельнікаў), а толькі пераможцы.

       Наша газета “Школьны пульс” была адзначана граматай “Лепшая школьная газета” ў тэматычнай намінацыі “За актуальнасць тэм і імкненне да дасканаласці”. Галоўны рэдактар часопіса “Народная асвета ” Ала Васільеўна Маслава пажадала юнкорам поспехаў у творчай дзейнасці, нястомнасці ў працы і жыццёвага аптымізму, а таксама ўручыла каштоўны падарунак.

    Трэба дадаць, што ўсе школьныя часопісы і газеты былі прадстаўлены ў фармаце А4 на спецыяльна арганізаванай выставе. Члены журы далі гасцям агульныя рэкамендацыі: газета павінна заставацца газетай, а часопіс – часопісам, трэба ўключаць больш інтэрв’ю, больш інфармацыі пра цікавых людзей школы. Што ж, будзем імкнуцца да дасканаласці!

 

 

 

 

Фотоматериалы

 

Разделы сайта