Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.03.2018

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы


З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы  ў нашай школе на працягу ўсяго дня гучала беларуская мова. У бібліятэцы была наладжана сустрэча з нашай зямлячкай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі,  членам Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, лаурэаткай абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка, перакладчыцай з сербскай, туркменскай, таджыкскай, украінскай моў, аўтарам паэтычных  зборнікаў  «Кроплі» і «Палыновая квецень» паэтэсай Марыяй Кобец.

Бібліятэкарамі  і настаўніцай беларускай мовы Цясевіч Аленай Рыгораўнай  разам з вучнямі пятых класаў быў падрыхтаваны і праведзены флэш-моб ”Чытаем вершы на беларускай мове”, які садзейнічаў папулярызацыі беларускай літаратуры сярод навучэнцаў пачатковых класаў. У самой бібліятэцы прайшла акцыя “Размаўляй з намі па-беларуску – атрымлівай падарунак”.

 

 


Фотоматериалы

 

Разделы сайта